Беларуская Служба

Італьянцы святкавалі перамогу ў Еўра-2020 да світання

12.07.2021 11:16
Капітан Джорджыа К'еліні заявіў, што матч быў вельмі складаным, але выйгралі лепшыя.
Італьянцы святкуюць перамогу сваіх футбалістаўPAP/EPA/MATTEO CORNER

Уся Італія святкавала перамогу над англічанамі на стадыёне «Уэмблі» ў фінале чэмпіянату Еўропы да світання. Італьянская каманда перамагла пасля серыі пенальці.
Калі брамнік Донармама абараняў вырашальны пенальці, выбухнулі петарды і феерверкі. У многіх храмах білі званы. Рымляне выйшлі на вуліцы. Энтузіязм быў бязмежны. Гул машын кружыў па горадзе.

Капітан Джорджыа К'еліні заявіў, што матч быў вельмі складаным, але выйгралі лепшыя. «Мы заслужылі перамогу. Ключом да гэтага поспеху было тое, што мы гулялі, каб матч прынёс нам радасць. Мы праявілі ініцыятыву і прадыктавалі ўмовы гульні». Калі італьянская каманда высадзілася ў Рыме пасля 6 раніцы, іх чакалі тысячы заўзятараў. Усе італьянскія СМІ падкрэсліваюць, што гэта поспех трэнера Манчыні, які змяніў італьянскую філасофію футбола з абарончай на атакуючую.

ав