Беларуская Служба

У свеце рэзка расце колькасць людзей, якія галадаюць і недаядаюць

13.07.2021 14:37
Паводле ААН, адной з асноўных прычын гэтага з'яўляецца пандэмія каранавіруса.
.
.pixabay.com/CC0

Колькасць людзей, якія галадаюць і недаядаюць, у свеце рэзка расце. Гэта галоўная выснова нядаўна апублікаванай справаздачы ААН. Паводле ААН, адной з асноўных прычын гэтага з'яўляецца пандэмія каранавіруса.

Спецыялісты падлічылі, што ў мінулым годзе колькасць людзей, якім не хапала ежы, вырасла да 768 мільёнаў. Гэта азначае, што кожны 10-ы чалавек у свеце галодны альбо недаядае.

Найбольш хутка праблема паглыбляецца ў Афрыцы. У мінулым годзе кожны пяты жыхар гэтага кантынента недаядаў. «Горш таго, 2020 год у Афрыцы яшчэ не быў годам кавіду, гэта адбываецца цяпер. Мы вельмі занепакоеныя тым, што ў наступным годзе можа быць яшчэ горш», – кажа адна з сааўтарак дакладу Эн Кепл.

Больш за палова людзей, якія недаядаюць, жывуць у Азіі. Па словах аўтараў даследавання, голад найбольш закранае дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў. Эксперты сцвярджаюць, што хуткае пагаршэнне сітуацыі зʼяўляецца вынікам эканамічнага крызісу, выкліканага ў бедных краінах пандэміяй COVID-19.

Арганізацыя Абʼяднаных Нацый заклікала ўсе дзяржавы-члены больш эфектыўна ўдзельнічаць у спыненні голаду ў свеце.

ав

У брытанскім Ньюарку паставілі помнік польцы, якая ратавала з гета яўрэйскіх дзяцей

30.06.2021 12:39
Помнік Ірэне Сэндлер – гэта выдатная нагода, каб расказваць пра яе незвычайную постаць.