Беларуская Служба

Заўтра ў Вене кіраўнік польскага МЗС прадставіць прыярытэты польскага старшынства ў АБСЕ

14.07.2021 18:07
Польскае старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе будзе доўжыцца з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года.
    , .
Пастаянная рада АБСЕ ў Хофбургу, Вена. By Kaihsu Tai - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=19252849

15 ліпеня міністр замежных спраў Збігнеў Рау наведае штаб-кватэру Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене. Падчас пасяджэння Пастаяннай рады АБСЕ міністр акрэсліць прыярытэты польскага старшынства ў 2022 годзе. Польскае старшынства ў арганізацыі будзе доўжыцца з 1 студзеня па 31 снежня 2022 года.

Польшча возьме на сябе гадовае старшынства ў АБСЕ паводле рашэння Савета міністраў АБСЕ, прынятага 5 снежня 2019 года ў Браціславе і будзе выконваць гэтую функцыю другі раз у гісторыі. Упершыню краіна старшынствавала ў арганізацыі ў 1998 годзе.

У цяперашні час Польшча разам са Швецыяй і Албаніяй з'яўляецца членам «Тройкі» АБСЕ і старшынёй Міжземнаморскага партнёрства па супрацоўніцтве.
АБСЕ налічвае 57 дзяржаў-удзельніц.

аз