Беларуская Служба

Польшча перамагла ў Судзе Еўрасаюза па справе газаправода OPAL

15.07.2021 13:07
Гэта азначае, што «Газпром» можа выкарыстоўваць толькі 50 адсоткаў магутнасці трубаправода.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча перамагла ў Судзе Еўрасаюза па справе газаправода OPAL (сухапутны участaк Nord Stream). Суддзі адхілілі скаргу Германіі і падтрымалі рашэнне суда першай інстанцыі ў Люксембургу з 2019 года, які пагадзіўся з Варшавай і адмяніў рашэнне Еўрапейскай камісіі, якая дазволіла расійскаму «Газпрому» ў большай ступені выкарыстоўваць магутнасць трубаправода.

«Законнасць любога акта інстытутаў ЕС, які ўваходзіць у сферу энергетычнай палітыкі Еўрасаюза, павінна ацэньвацца з улікам прынцыпу энергетычнай салідарнасці», – пастанавіў Суд Еўрапейскага Саюза.
Гэтая пастанова азначае вяртанне да рашэння 2009 года, то бок «Газпром» можа выкарыстоўваць толькі 50 адсоткаў магутнасцей трубы. Прысуд мае канчатковы характар.

Нагадваем, падчас некалькігадовага судовага працэсу Польшча пераконвала, што павелічэнне выкарыстання трубаправода OPAL расійскім «Газпромам» прычыніцца да росту залежнасці Еўрасаюза ад паставак расійскага газу і пагрозы энергетычнай бяспецы супольнасці.

аз