У Венгрыі можна будзе атрымаць трэцюю дозу вакцыны ад COVID-19. Як паведаміў прэм'ер-міністр Віктар Орбан, правіла пачне дзейнічаць 1 жніўня. Вакцына будзе абавязковай для медычных работнікаў.
Як сказаў Віктар Орбан, лекары будуць вырашаць, якой кампаніі будзе ставіцца трэцяя доза. Вакцынацыя трэцяй дозай павінна быць праведзена як мінімум праз чатыры месяцы пасля другой, калі лекар не вырашыў інакш. Віктар Орбан таксама праінфармаваў, што ў першыя дні верасня, перад пачаткам новага навучальнага года, адбудзецца акцыя вакцынацыі дзяцей ад 12 да 16 гадоў.
Венгрыя з насельніцтвам каля дзесяці мільёнаў зʼяўляецца адным з лідараў вакцынацыі грамадзян у Еўрапейскім Саюзе. Яна была адзінай краінай ЕС, якая выкарыстоўвала расійскія і кітайскія вакцыны перад тым, як яны былі адобраныя ўладамі ЕС. Таксама венгры прышчапляюцца вакцынамі Pfizer, Moderna і AstraZeneca, раней ухваленымі ў ЕС. На сённяшні дзень там цалкам прышчэплена больш за 5 мільёнаў 550 тысяч чалавек.
Усяго ў Венгрыі было пацверджана 808 661 выпадак заражэння каранавірусам, загінула 30 тыс. 13 чалавек.
IAR/нг