Беларуская Служба

Пачалася эвакуацыя польскіх дзяцей з Бельгіі, куды прыйшлі моцныя паводкі

16.07.2021 12:11
У лагеры знаходзілася звыш 60 дзяцей разам з апекунамі.
Паводка ў Бельгііфота: PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк паведаміў, што пачалася эвакуацыя польскіх дзяцей з мясцовасці Камблен-ла-Тур. Дзеці прабывалі на адпачынку ў дзіцячым лагеры на ўсходзе Бельгіі, затопленым паводкай. У лагеры знаходзілася звыш 60 дзяцей разам з апекунамі.

Пасля эвакуацыі пры дапамозе войска, дзяцей даставяць у Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Польшча пры ЕС, дзе яны атрымаюць часовы прытулак і харчаванне. «Прэм'ер-міністр Маравецкі праінфармаваны аб ходзе акцыі, якая была аб’яўленая самай прыярытэтнай аперацыяй на бліжэйшы час», – напісаў у Twitter намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў.

нг