Беларуская Служба

Кітай адхіляе план СААЗ па далейшых даследаваннях генезісу Covid-19

22.07.2021 09:01
Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключае тэорыі пра тое, што каранавірус выцек з кітайскай лабараторыі.
K.
Kаранавірус.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кітайскія ўлады адхіляюць план Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па далейшых даследаваннях генезісу пандэміі Covid-19, якія не выключаюць тэорыі пра тое, што каранавірус выцек з кітайскай лабараторыі, заявіў у чацвер намеснік міністра аховы здароўя Кітая.

«Мы не прымем такога плана пошуку крыніцы, таму што ў некаторых аспектах ён ігнаруе здаровы сэнс і не паддаецца навуцы», – сказаў Цзэн Ісінь, намеснік міністра Дзяржаўнага камітэта па ахове здароўя Кітая.

У ліпені СААЗ прапанавала дзяржавам-членам план другога этапа пошуку генезісу пандэміі Covid-19, уключаючы кантроль над лабараторыямі і кірмашамі ў кітайскім горадзе Ухань, дзе пад канец 2019 году былі выяўлены першыя заражэнні каранавірусам.

СААЗ таксама заклікала Кітай быць празрыстым і прадастаўляць больш дадзеных. Пасля першага візіту міжнародных навукоўцаў пад эгідай СААЗ ва Ухань прагучалі абвінавачванні ў тым, што яны не маюць доступу да ўсёй неабходнай інфармацыі па першых падазраваных выпадках заражэння.

Цзэн раскрытыкаваў гэты план, паколькі ў ім паявілася гіпотэза, што каранавірус выцек з лабараторыі ў выніку парушэння пратаколаў бяспекі кітайскімі навукоўцамі. Ён паўтарыў пазіцыю кітайскіх уладаў аб тым, што некаторыя дадзеныя не могуць быць перададзены з-за праблем з прыватнасцю.

Кітайскія ўлады сцвярджаюць, што, нягледзячы на тое, што каранавірус быў упершыню выяўлены ва Ухане, ён не абавязкова паходзіць з Кітая. Яны таксама намякнулі, што наступны этап расследавання павінен адбыцца ў іншых краінах.

ав

Англія адмяняе ўсе абмежаванні, звязаныя з каранавірусам

19.07.2021 09:36
Забароны і загады замяняюцца рэкамендацыямі.