Беларуская Служба

Англія адмяняе ўсе абмежаванні, звязаныя з каранавірусам

19.07.2021 09:36
Забароны і загады замяняюцца рэкамендацыямі.
.
. PAP/EPA/VICKIE FLORES

Больш няма неабходнасці насіць маскі ў грамадскім транспарце, больш няма сацыяльнага дыстанцыявання, больш няма абмежаванняў для людзей у тэатрах і кінатэатрах. Людзі могуць зноў сустрэцца без абмежаванняў пад дахам. Да гэтага часу быў ліміт шасці чалавек.

Урад тлумачыць, што адкрыццё магчымае дзякуючы вакцынам. Усе дарослыя ў Каралеўстве атрымалі магчымасць прыняць першую дозу. Другую дозу атрымалі 2/3 грамадства. Дзякуючы ін'екцыям інфекцыі прыводзяць да шпіталізацыі і смяротнага зыходу ў значна меншай ступені, чым раней, што, на думку ўрада і некаторых навукоўцаў, дазваляе больш смела здымаць забароны.

У той жа час урад звяртаецца да жыхароў з просьбай кіравацца асабістай адказнасцю. «Я заклікаю нас думаць пра іншых», – прасіў прэм’ер-міністр Барыс Джонсан.

Абмежаванні надалей застаюцца ва Уэльсе, Паўночнай Ірландыі і Шатландыі. Яны адхіляюць англійскі падыход.

ав

Ці прышчэпкі супраць кавіду могуць стаць абавязковымі?

14.07.2021 14:12
Краіны завастраюць палітыку вакцынацыі, каб рознымі спосабамі прымусіць грамадзян зрабіць прышчэпку ад кавіду.