Чэхія адправіла гуманітарны груз у Літву, якая змагаецца з міграцыйным крызісам. Ахвяраваныя чэхамі матэрыялы павінны быць выкарыстаны для пабудовы часовых лагераў для нелегальных мігрантаў. Меркаваннем літоўскіх уладаў, улады ў Мінску нясуць адказнасць за прыток мігрантаў з Беларусі.
У суботу ў Літву павінны прыбыць дзве пажарныя фуры з гуманітарнай дапамогай. Чэхія падаравала 20 намётаў, сто паходных ложкаў з матрацамі, паўтысячы коўдраў і спальных мяшкоў, а таксама 20 абагравальнікаў. Кошт гуманітарнай дапамогі склаў прыблізна 3 мільёны крон. Набыццё рэчаў прафінансавала міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі. Яго кіраўнік, намеснік прэм'ер-міністра Ян Гамачак падкрэсліў, што Чэхія асуджае выкарыстанне Беларуссю мігрантаў як інструменту ціску на Еўрапейскі Саюз.
«Мы не хочам, каб сітуацыя на літоўска-беларускай мяжы абвастрылася, таму патрэбная падтрымка як мага хутчэй», – сказаў Гамачак. Віцэ-прэмʼер Чэхіі дадаў, што вядуцца перамовы з літоўскім бокам аб магчымай фінансавай дапамозе, якую можна было б выкарыстаць для ўзмацнення аховы літоўска-беларускай мяжы.
IAR/нг