Беларуская Служба

Кіеў не згаджаецца на аднаўленне перамоваў па Данбасу ў Мінску

25.07.2021 12:42
«Мы не прызналі абраным прэзідэнтам Лукашэнку. Украіна адмовіла яму ў праве прадстаўляць беларускі народ».
Здымак мае ілюстрацыйны характарscreenshot z Youtube

Украіна не пагадзіцца на аднаўленне перамоваў па Данбасу ў Мінску, паведамляе «Еўрарадыё». Пра гэта ў эфіры «Украіна 24» распавёў дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе Аляксей Арастовіч, каментуючы адпаведную прапанову Расіі:

-Я не ведаю, чым яны кіруюцца, але ўкраінская дэлегацыя кіруецца двума рэчамі. Першае, мы лічым, што эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе нам ехаць у Мінск, і мы аддаем перавагу застацца ў рэжыме відэаканферэнцыі. Другое – гэта сітуацыя ў Беларусі, а менавіта тое, што мы не прызналі абраным прэзідэнтам Лукашэнку. Украіна адмовіла яму ў праве прадстаўляць беларускі народ.

У той жа час Арастовіч адзначыў, што выбар іншага месца для перамоваў замест Беларусі пакуль «носіць тэарэтычны характар», так як розныя краіны прытрымліваюцца розных эпідэміялагічных мерапрыемстваў.

эж

Следчыя ЛНР прыехалі ў Беларусь, каб дапытаць Рамана Пратасевіча

05.06.2021 21:07
27 мая пракуратура самаабвешчанай ЛНР распачала крымінальную справу супраць Рамана Пратасевіча.

У Чэхіі беларуса асудзілі на 21 год за ўдзел у баях у Данбасе

22.07.2021 17:27
Вышэйшы суд прызнаў, што беларус павінен адказваць за тэрарызм.

На Данбасе працягваюць гінуць украінскія жаўнеры

23.07.2021 14:02
З пачатку перамір'я на Данбасе загінула 45 салдат, а 150 было паранена.