Беларуская Служба

У Нідэрландах набірае абароты фальсіфікацыя дакументаў аб прышчэпцы на Covid-19

26.07.2021 09:02
Падроблены дакумент каштуе 200 еўра.
ВакцынацыяPAP/EPA/Carlos Ortega

У Нідэрландах набірае абароты фальсіфікацыя дакументаў, якія пацвярджаюць прыняцце вакцыны супраць COVID-19. Падроблены дакумент каштуе 200 еўра. – Гэта пачынае быць праблемай, – кажа прэс-сакратар штаба паліклінік GGD GHOR.

Механізм махлярства апісаны ў штодзённым выданні De Volkskrant. Набыць ілжывае пасведчанне аб прышчэпцы можна праз Інтэрнэт. Затым такая асоба звяртаецца ў адну з клінік GGD з інфармацыяй, што іх вакцынацыя не была правільна зарэгістравана ў сістэме, і просіць выправіць.

«Мы сапраўды атрымліваем такія звароты», – сказаў супрацоўнік прэс-службы паліцыі Амстэрдама на пытанне аб праблеме махлярства з дакументамі. Супрацоўнік не змог ацаніць маштаб праблемы, але прадстаўнік GGD GHOR кажа, што іх колькасць пастаянна расце.

- Мы паведамлялі пра некалькі дзясяткаў спробаў махлярства па ўсёй краіне, але гэта, безумоўна, толькі вяршыня айсберга, – мяркуе прэс-сакратар.

Уладальнікі сертыфікатаў на прышчэпкі Covid-19 маюць вялікую свабоду перамяшчэння.

ав