Беларуская Служба

Перад судом Ватыкана пачынаецца гістарычнага працэс у справе махлярства

27.07.2021 08:41
Упершыню за амаль 300 гадоў перад Ватыканскім трыбуналам стане кардынал, абвінавачаны ў фінансавых махінацыях.
ВатыканPAP/EPA/CLAUDIO PERI

У аўторак – першы дзень гістарычнага працэсу над італьянскім кардыналам Джавані Анджэла Бечу і яшчэ 9 асобамі ў справе падазроных аперацый у Дзяржсакратарыяце. Абвінавачанні тычацца растраты, фінансавых злачынстваў, карупцыі, махлярства, вымагальніцтва і злоўжывання службовым становішчам. Гэта найвялікшы працэс у найноўшай гісторыі Ватыкана.

У Ватыкане спадзяюцца, што гэта стане паваротным пунктам для фінансавай верагоднасці Ватыкана і адначасова відавочным сігналам таго, што там ніхто не знаходзіцца вышэй за закон.

Сярод абвінавачаных, акрамя кардынала Бечу, былога намесніка дзяржсакратара Апостальскай Сталіцы, у тым ліку былыя кіраўнікі Ватыканскага аддзела фінансавага нагляду і два італьянскія брокеры, якія ўдзельнічалі ў пакупцы Ватыканам жылога дома ў шыкоўным лонданскім раёне на суму 200 млн. еўра ў 2014 годзе. Гэта лічылася катастрафічнай інвестыцыяй, бо яна не толькі прынесла страты, але і ўскалыхнула Ватыканам, выклікаўшы велізарны скандал, паставіўшы пад пагрозу яго рэпутацыю.

Расследаванне па гэтай справе было распачата ў Ватыкане ў 2019 годзе, калі стала вядома, што купля камяніцы суправаджалася шматлікімі парушэннямі, а таксама была зроблена на сродкі, прызначаныя на дабрачынную дзейнасць.

Усім пагражаюць турэмныя тэрміны і штрафы.

ав