Беларуская Служба

У Токія - рэкорд заражэнняў каранавірусам

31.07.2021 13:44
Цягам апошніх сутак у Токіа пацверджаныя 4058 выпадкаў заражэння каранавірусам.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лічба хворых кавідам упершыню перавысіла 4 тысячы.

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў чацвер – 3865 выпадкаў. Апошнія тры дні колькасць інфекцый утрымлівалася на ўзроўні больш за 3 тысячы. Павелічэнне колькасці хворых улады звязваюць са значна больш заразным штамам Дэльта.

У пятніцу ўрад падоўжыў надзвычайнае становішча ў Токіа і прэфектуры Акінава да канца жніўня, а таксама пашырыў яго на Асаку і тры іншыя прэфектуры, якія мяжуюць са сталіцай.

ав