Беларуская Служба

ЗША занепакоеныя сітуацыяй у Тунісе

02.08.2021 08:25
У мінулую нядзелю прэзідэнт згаданай краіны адправіў у адстаўку ўрад і прыпыніў дзейнасць парламента.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заклікаў прэзідэнта Туніса хутка вярнуцца на „дэмакратычны шлях”. У мінулую нядзелю прэзідэнт Туніса Кайс Саід адправіў у адстаўку ўрад прэм'ер -міністра Хішама Мешышы і прыпыніў дзейнасць парламента.

Гэта рэакцыя на хваляванні ў краіне, якія пачаліся з абвастрэння эпідэміі каранавіруса і паглыблення эканамічнага крызісу. Праціўнікі прэзідэнта абвінавачваюць кіраўніка дзяржавы ў дзяржаўным перавароце. Рада нацыянальнай бяспекі прэзідэнта заявіла, што Джэйк Саліван падкрэсліў неабходнасць „хутка сфармаваць новы ўрад на чале з прэм'ер-міністрам, здольным стабілізаваць эканамічную сітуацыю і справіцца з пандэміяй COVID-19”.

Таксама, на думку дарадцы па нацыянальнай бяспецы ЗША, „неабходна забяспечыць своечасовае вяртанне да працы абранага шляхам выбараў парламента”.

аз