Эстонія аднаўляе частку санітарна-эпідэміялагічных абмежаванняў. Гэта звязана з павелічэннем колькасці новых каранавірусных інфекцый у краіне. З сённяшняга дня, напрыклад, у грамадскім транспарце ў Эстоніі вяртаецца абавязак насіць маскі. Пачнуць дзейнічаць таксама абмежаванні па колькасці людзей на мерапрыемствах у грамадскіх месцах. Гаворка ідзе, як пра мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях, так і на свежым паветры.
Абмежаванні будуць распаўсюджвацца таксама на сакральныя будынкі, тэатры і культурныя ўстановы.
У чэрвені і першай палове ліпеня ў Эстоніі штодня фіксавалася некалькі новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. За апошні тыдзень іх колькасць зноў стала перавышаць дзвесце.
аз