Беларуская Служба

У Славакію без каранціну ўедуць толькі асобы прывітыя дзвюма дозамі вакцыны

02.08.2021 17:09
Статус вакцынацыі можна пацвердзіць пасведчаннем на славацкай або англійскай мовах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі асобы, якія цалкам вакцынаваны супраць COVID-19, могуць уехаць у Славакію без абавязковага каранціну, паведаміла Упраўленне грамадскай аховы здароўя. Нагадваем, паводле рашэння Канстытуцыйнага суду краіны, асобы прывітыя першай дозай не лічацца цалкам прышчэпленымі.

Цалкам прышчэпленымі лічацца асобы, якія атрымалі дзве дозы вакцыны супраць COVID-19, а ад другой ін'екцыі прайшло, як мінімум, 14 дзён. У выпадку аднадознай вакцыны згаданы тэрмін складае 21 дзень.

Статус вакцынацыі можна пацвердзіць пасведчаннем на славацкай або англійскай мовах. Каранцін не распаўсюджваецца таксама на асобы, якія прайшлі COVID-19 і на трансгранічных супрацоўнікаў, аднак толькі да 1 верасня. Да гэтага часу яны павінны цалкам прывіцца.

Апрача таго, грамадзяне Славакіі і замежнікі павінны запоўніць адпаведную электронную заяву. Ад гэтага абавязку вызваленыя асобы, якія праязджаюць праз Славакію транзітам. На іх не распаўсюджваецца таксама абавязковы каранцін.

аз