Беларуская Служба

Пасол Польшчы ў Токіа: Ціманоўская дзякуе ўсім за дапамогу

03.08.2021 08:23
У бліжэйшы час Крысціна Ціманоўская прыляціць у Польшчу, паведаміў амбасадар Польшчы ў Японіі Павел Мілеўскі.
   .
Пасольства Польшчы ў Токіа.PAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Амбасадар Польшчы ў Японіі Павел Мілеўскі паведаміў, што размаўляў з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай. «У яе ўсё добра, і яна дзякуе ўсім, якія працягнулі ёй руку дапамогі(…). Гэта цудоўнае пачуццё для дыпламата, які спрабуе дапамагчы таму, каму тэрмінова патрэбна дапамога», – напісаў у сацсетках пасол Польшчы ў Токіа.

Нагадваем, прадстаўніца Беларусі Крысціна Ціманоўская была знята з удзелу ў Алімпійскіх гульнях пасля таго, як яна раскрытыкавала беларускіх спартыўных актывістаў. Улады хацелі адправіць яе назад з Японіі ў Беларусь.
Беларускі алімпійскі камітэт сцвярджае, што рашэнне, адносна спартсменкі было прынятае на падставе медыцынскіх аглядаў і з-за яе «эмацыйна-псіхічнага стану». Ціманоўская паведаміла, што лекары яе не абследавалі.

Беларуска атрымала польскую гуманітарную візу. У бліжэйшы час яна прыляціць у Польшчу.

IAR/аз