Беларуская Служба

Паводле Bellingcat, у апазіцыйныя беларускія колы ва Украіне праніклі супрацоўнікі ФСБ

03.08.2021 15:17
Bellingcat накіроўвае «амаль усе рэсурсы на расследаванне гэтага забойства (калі яно забойства)».
bellingcat
bellingcathttps://twitter.com/bellingcat/photo

Кіраўнік аддзелу расследаванняў міжнароднага інтэрнэт-выдання Bellingcat Хрыста Грозеў заявіў, што ў апазіцыйныя беларускія структуры ва Украіне інтэграваліся супрацоўнікі расійскага ФСБ пад прыкрыццём. Грозеў сказаў аб гэтым у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Ён адзначыў, што ўжо некалькі дзён рэдакцыя працуе над інфармацыяй аб тым, што ў Кіеве прысутныя супрацоўнікі расійскага ФСБ у асяроддзі беларускай апазіцыі.

Паводле Грозева, смерць у Кіеве беларускага актывіста Віталя Шышова – гэта «хутчэй за ўсё» забойства. Журналіст сказаў, што Bellingcat накіроўвае «амаль усе рэсурсы на расследаванне гэтага забойства (калі яно забойства)».

яс/крыніца Свабода