Беларуская Служба

На захадзе Чэхіі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі

04.08.2021 10:07
У выніку сутыкнення загінулі, як мінімум, дзве асобы, а каля 40 былі параненыя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.ivabalk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як мінімум дзве асобы загінулі, а каля 40 пацярпелі ў выніку сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў у сераду раніцай на захадзе Чэхіі, паведамілі службы экстранай дапамогі. Кіраўнік выратавальнай аперацыі сказаў, што загінулыя, гэта, хутчэй за ўсё, машыністы абодвух цягнікоў. Паведамляецца, што сярод параненых сем чалавек у цяжкім стане.

Сутыкненне адбылося непадалёк ад горада Міляўчы каля 8 раніцы. На месца былі накіраваны машыны хуткай дапамогі, пажарнікі і чатыры верталёты.

Па словах прадстаўнікоў Чэшскай чыгункі, цягнік «Хеб-Прага» сутыкнуўся з мясцовым пасажырскім цягніком.

аз