Беларуская Служба

МЗС Аўстрыі: Крысціна Ціманоўская ляціць у Вену

04.08.2021 12:03
Сёння раніцай яна вылецела з Токіа на самалёце Austria Airlines, які павінен прызямліцца ў аэрапорце «Вена-Швехат» каля 15.00.
Сцяг АўстрыіFachdozent/pixabay.com/CC0

Міністэрства замежных спраў Аўстрыі пацвердзіла, што беларуская спартсменка Крысціна Ціманоўска накіроўваецца ў Вену. Сёння раніцай яна вылецела з Токіа на самалёце Austria Airlines, які павінен прызямліцца ў аэрапорце Вена-Швехат каля 15.00.

Першапачаткова беларуская спартсменка павінна была прыляцець у Варшаву рэйсавым самалётам LOT. Рашэнне аб змене кірунку было прынята ў апошнюю хвіліну з-за меркаванняў бяспекі.

На дадзены момант невядома, ці Крысціна Ціманоўская мае намер застацца ў Аўстрыі, ці яна працягне падарожжа ў Польшчу.

аз

Прэм’ер Маравецкі: Крысціна Ціманоўская зможа працягваць спартыўную кар’еру ў Польшчы

03.08.2021 10:11
Агрэсія беларускіх службаў у Японіі патрабуе рашучай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці, напісаў кіраўнік польскага ўраду.

Крысціна Ціманоўская адправілася з Токіа ў Вену

04.08.2021 08:20
Віцэ-міністр польскага МЗС паведаміў, што беларуска знаходзіцца пад апекай польскай дыпламатычнай службы.