Беларуская Служба

Ірацкія авіякампаніі прыпынілі рэйсы ў Беларусь на дзесяць дзён

05.08.2021 12:03
Са студзеня беларуска-літоўскую мяжу перасеклі больш за чатыры тысячы нелегалаў, большасць з якіх-грамадзяне краін Блізкага Усходу, у тым ліку Ірака. 
Лагер для ўцекачоў у Літве PAP/EPA/TOMS KALNINS

Такую інфармацыю падаў літоўскі сайт 15min.lt, які спасылаецца, між іншым, на прадстаўніка Еўрапейскага Саюза ў Іраку Марціна Хута.

Дыпламат успрыняў гэта як «пазітыўны сігнал». Дарадца прэзідэнта Літвы Аста Скайсгірыце заявіла, што «дыпламатычныя намаганні Літвы ў супрацоўніцтве з Еўрасаюзам апраўдалі сябе – рэйсы з Ірака ў Мінск прыпыненыя. Трэба прыкласці далейшыя намаганні, каб канчаткова спыніць паток нелегальнай міграцыі з Ірака праз Беларусь».

Са студзеня беларуска-літоўскую мяжу перасеклі больш за чатыры тысячы нелегалаў, большасць з якіх-грамадзяне краін Блізкага Усходу, у тым ліку Ірака. Гэта ў сорак разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

ав

Наўседа: Мы сталі мэтай дзёрзкай гібрыднай агрэсіі, накіраванай на тое, каб пасеяць у Літве як мага больш хаосу

01.08.2021 13:19
«Наша пасланне тым, хто спрабуе нам нашкодзіць, застаецца ранейшым: мы не здадзімся і не адступім».