Беларуская Служба

У Італіі ўводзяць абавязковыя «ковідныя» пашпарты

06.08.2021 10:24
З 1 верасня «ковідны» пашпарт павінны будуць мець пасажыры самалётаў, цягнікоў, аўтобусаў і міжгарадскіх паромаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/photo-lime

У Італіі ў новым навучальным годзе ад настаўнікаў, універсітэцкіх выкладчыкаў, а таксама супрацоўнікаў школ і універсітэтаў будуць патрабаваць «ковідны» пашпарт. Ён выдаецца людзям, якія прайшлі вакцынацыю, якія перанеслі хваробу, або маюць адмоўны тэст, зроблены максімум 48 гадзін раней.

Студэнты таксама павінны мець «ковідны» пашпарт. Магчыма, абавязацельства будзе распаўсюджана на вучняў старэйшых за 16 гадоў. Усе, пачынаючы з 6-гадовага ўзросту, будуць абавязаны насіць маскі ў школах. Будуць дзейнічаць правілы бяспечнай адлегласці.

Акрамя таго, з 1 верасня «ковідны» пашпарт павінны будуць мець пасажыры самалётаў, цягнікоў, аўтобусаў і міжгародніх паромаў. Пашпарты не будуць правярацца ў грамадскім транспарце.

Гэтыя правілы будуць дзейнічаць да канца гэтага года.
яс