Галоўная ўрачыстасць адбылася ў Хірасіме ўначы нашага часу. У ёй прынялі ўдзел людзі, якія перажылі выбух у 1945 годзе, сваякі загінулых і група прадстаўнікоў іншых краін. Удзельнікі цырымоніі маліліся за пацярпелых і заклікалі да міру ва ўсім свеце.
З-за эпідэміі каранавіруса на цырымонію, якая транслявалася ў Інтэрнэце, прыйшла абмежаваная колькасць людзей.
Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Японіі не пагадзіліся ўшанаваць памяць ахвяр Хірасімы хвілінай маўчання. Прасілі пра гэта людзі, якія перажылі трагедыю 76 гадоў таму і ўлады Хірасімы.
6 жніўня 1945 года амерыканскі самалёт скінуў на горад атамную бомбу. Гэта была першая падобная атака ў гісторыі. Паводле падлікаў, загінула 140 тысяч чалавек. Праз тры дні амерыканцы скінулі другую атамную бомбу на Нагасакі.
яс