Пасля рашэння аб прыцягненні да адказнасці 100-гадовага былога ахоўніка лагера Заксенхаўзен нямецкія СМІ паведамляюць, што больш за дзясятак іншых нацысцкіх ваенных злачынцаў будуць перададзеныя ў суд.
Некалькі федэральных земляў Германіі паведамілі, што расследуюць шэраг абвінавачванняў у ваенных злачынствах, якія ў асноўным тычацца саўдзелу ахоўнікаў канцлагераў у забойстве зняволеных.
Паводле нямецкай прэсы, восенню павінны пачацца два суды: 96-гадовай жанчыны, якую будуць судзіць у Шлезвіг-Гальштайне, і 100-гадовага мужчыну, які будзе судзіцца ў Брандэнбургу.
Яшчэ дзевяць аналагічных спраў знаходзяцца на разглядзе, а шэсць – на стадыі папярэдніх высноў.
На забойства і саўдзел у забойстве ў Германіі не распаўсюджваецца тэрмін даўніны.
Прэцэдэнтам у такіх працэсах стала асуджэнне ў 2011 годзе Івана Дэмянюка, украінскага члена калабарацыйнага фармавання SS -Wachmannschaften, які быў прызнаны вінаватым у забойстве амаль 30 тыс. габрэяў у лагеры знішчэння Сабібор.
Адвакат Томас Вальтэр, які прадстаўляў пацярпелых па справе Дэмянюка і, верагодна, таксама будзе ўдзельнічаць у наступных судовых працэсах. Ён сказаў Tagesspiegel, што людзі, якія перажылі Галакост, маюць столькі ж гадоў, колькі і абвінавачаныя. Аднак яны па-ранейшаму чакаюць, што вінаватыя адкажуць за свае злачынствы.
яс