Беларуская Служба

У сенаце ЗША стварылі групу падтрымкі Беларусі

07.08.2021 11:23
Цяпер міжпартыйныя групы падтрымкі Беларусі працуюць у абедзвюх палатах амерыканскага Кангрэсу.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

У верхняй палаце Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі ўтварылі кокус – групу падтрымкі Беларусі. У яе ўвайшлі прадстаўнікі абедзвюх партый – як дэмакратычнай, так і рэспубліканскай.

Стварэнне гэтай групы «мае паказаць міжнароднай супольнасці, што ЗША падтрымліваюць беларускі народ у ягонай рашучасці будаваць дэмакратычную будучыню», – напісала ў твітэры адна з стваральніц кокусу Джын Шэйхін.

Група адкрытая да далучэння, у яе ўвайшлі ўжо дзевяць сенатараў.

14 ліпеня двухпартыйны кокус «Сябры Беларусі» стварылі і ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

ав/Свабода