Беларуская Служба

Улады Кубы дазволілі дзейнасць малых і сярэдніх прыватных кампаній

08.08.2021 09:07
З-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў ліпені на Кубе прайшлі масавыя пратэсты.
Flaga Kuby
Flaga Kubyshutterstock/Jean-Marc Pierard

Камуністычныя ўлады Кубы вырашылі дазволіць малым і сярэднім прыватным кампаніям працаваць у краіне. Згодна новым правілам, прадпрыемствы, у якіх працуе да ста чалавек, змогуць дзейнічаць легальна.

У эканоміцы Кубы дамінуюць дзяржаўныя кампаніі. Аднак прэзідэнт Мігель Дыяс-Канель нядаўна заявіў, што прадпрымаюцца крокі па абнаўленні эканамічнай мадэлі Кубы ў адказ на эканамічны крызіс, з якім сутыкнулася краіна. Ён выкліканы, між іншым, тым, пандэміяй COVID-19 і абвалам у турыстычнай галіне, якая з'яўляецца адной з важнейшых галін кубінскай эканомікі.

З-за пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў ліпені на Кубе прайшлі масавыя пратэсты. Дэманстранты раскрытыкавалі, між іншым, дзеянні ўладаў па барацьбе з пандэміяй, яны таксама запатрабавалі зменаў у краіне. Камуністычныя ўлады дзяржавы абвінавацілі амерыканцаў у цяперашняй сітуацыі, раскрытыкаваўшы эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненні Кубы.

IAR/нг