Беларуская Служба

Чэхія вітае рашэнне Багдаду прыпыніць усе палёты ў Мінск

09.08.2021 12:26
Міністр замежных спраў Чэхіі, што іншым краінам таксама варта разгледзець пытанне аб абмежаванні палётаў у Мінск.
Granica litewsko-białoruska
Granica litewsko-białoruskashutterstock/Karolis Kavolelis

Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганэк вітаў рашэнне ўрада Ірака прыпыніць усе палёты паміж Багдадам і Мінскам у імкненні спыніць незаконную міграцыю іракцаў у Літву. Кулганэк адзначыў, што іншым краінам таксама варта разгледзець пытанне аб абмежаванні палётаў у Мінск.

У апошнія месяцы ў Літву з Беларусі прыбыло больш за 4 тыс. нелегальных мігрантаў, у асноўным з Ірака, што ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Гэта адбылося пасля таго, як Еўразвяз увёў санкцыі ў адказ на інцыдэнт з самалётам Ryanair, які змусілі прызямліцца ў Мінску, дзеля арышту беларускага журналіста Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны С. Сапегі.

Надоечы старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль асудзіў рэжым у Мінску за выкарыстанне незаконнай міграцыі ў якасці палітычнага інструмента, падкрэсліўшы, што «Еўрапейскі Звяз аднагалосна асуджае рашэнне Беларусі пачаць прапускаць нелегальных мігрантаў у Літву ў якасці адказу на санкцыі ЕЗ».

radio.cz/эж

Наўседа: Мы сталі мэтай дзёрзкай гібрыднай агрэсіі, накіраванай на тое, каб пасеяць у Літве як мага больш хаосу

01.08.2021 13:19
«Наша пасланне тым, хто спрабуе нам нашкодзіць, застаецца ранейшым: мы не здадзімся і не адступім».

Літва: З Ірака ў Мінск прыляцеў пусты самалёт за жадаючымі вярнуцца ў сваю краіну

06.08.2021 14:44
Гэтую інфармацыю літоўскаму боку пацвердзілі некалькі крыніц.

Самалёты з Багдаду ў Мінск будуць лётаць, але толькі для таго, каб вярнуць іракцаў на радзіму

07.08.2021 17:08
З пачатку гэтага года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4112 мігрантаў, гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.