Брытанія ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць калійнай галіны і галіны нафтапрадуктаў.
Таксама Вялікабрытанія забараніла набыццё каштоўных папер і фінансавых інструментаў, выпушчаных урадам Рэспублікі Беларусі і дзяржаўнымі банкамі. Таксама забаранілі выдачу крэдытаў.
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці цыгарэт.
Злучанае Каралееўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўвяло санкцыі з мэтай зрабіць немагчымым пералёты або пасадкі беларускіх авіяперавозчыкаў у Вялікабрытаніі і забароны на аказанне тэхнічнай дапамогі парку элітных самалётаў Аляксандра Лукашэнкі.
Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева «вядомага расійскага бізнесоўца, які з'яўляецца адным з галоўных прыватных інвестараў у Беларусі і даўнім паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі».
Гэтыя дадатковыя санкцыі зʼяўляюцца працягам тых, якія Вялікабрытанія ўвяла 21 чэрвеня 2021 г. па ўзгадненні з ЗША, Канадай і ЕЗ у адказ на затрыманне Рамана Пратасевіча і Софʼі Сапегі пасля незаконнай пасадкі самалёта рэйсу Ryanair FR4978 у траўні 2021 г. – гаворыцца ў тлумачэнні брытанскага ўраду.
«Гэтыя санкцыі дэманструюць, што Вялікабрытанія не прымае дзеянняў Лукашэнкі пасля фальсіфікацыі выбараў, – сказаў з нагоды новых санкцыяў міністр замежных спраў Дамінік Рааб. – Рэжым Лукашэнкі працягвае руйнаваць дэмакратыю і парушаць правы чалавека ў Беларусі.
Гэтыя меры ўяўляюць сабой значны дадатковы крок у аказанні ціску на рэжым Лукашэнкі. Яны старанна нацэлены на тое, каб аказваць ціск на Лукашэнку, дзяржаўныя інстытуты, каб яны змянілі паводзіны, мінімізуючы, наколькі гэта магчыма, любыя непрадбачаныя наступствы для шырокага насельніцтва Беларусі,»- заяўляе Вялікабрытанія.
яс