Старшыня парламента федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Андрэ Куопер афіцыйна падзякаваў Польшчы за дапамогу пасля паводкі.
«Я хацеў бы падзякаваць нашым суседзям. Польшча хутка даставіла ў Паўночнаму Рэйн -Вестфалію тэхнічную дапамогу. Гэта сапраўдная салідарнасць, якая паказвае, што еўрапейская ідэя, асабліва сярод людзей, жывая ў часы крызісу», – сказаў старшыня парламента федэральнай зямлі падчас адкрыцця пасяджэння палаты.
У апошнія дні ліпеня пажарныя з камандаў у Мазавецкім і Вялікапольскім ваяводствах перадалі больш за 160 прыладаў для прафесійнага асушэння абʼектаў, затопленых хваляй паводкі. У Польшчу вярнуліся таксама польскія пажарныя, якія даставілі тэхнічную дапамогу ў раён Арвайлер у Рэйнланд-Пфальц на захадзе Нямеччыны.
Раён Арвайлер – адзін з найбольш пацярпелых у выніку паводкі. У даліне Ахр у выніку катастрофы загінуў 141 чалавек. Ад стыхійнага бедства пацярпелі амаль 42 тысяч жыхароў. Страты ацэньваюцца амаль у 4 мільярды еўра.
аз