Міністэрства замежных спраў КНР хоча, каб улады Літвы адклікалі з пасады пасла Літвы ў Пекіне Дыяну Міцкевічэне. Міністэрства дыпламатыі Кітая таксама абвясціла аб адкліканні свайго пасла з Літвы.
Зніжэнне ўзроўню дыпламатычных адносін тычыцца канфлікту паміж дзвюма сталіцамі, звязанага з планамі адкрыцця тайванскага прадстаўніцтва ў Вільні. Кітайскія ўлады лічаць Тайвань часткай сваёй тэрыторыі.
Да гэтага часу офісы, якія прадстаўлялі інтарэсы Тайваня ў еўрапейскіх краінах, выкарыстоўвалі назву «Прадстаўніцтва Тайбэя». У назве новага прадстаўніцтва ў Вільні ўпершыню будзе выкарыстоўвацца слова «Тайвань».
У гэтым годзе Літва выйшла з ініцыятывы «17 + 1», што кітайскія ўлады ўспрынялі крытычна. Супрацоўніцтва Кітая з усімі краінамі Балтыі пагоршылася пасля таго, як Міністэрства замежных спраў Кітая ацаніла, што на саміт платформы супрацоўніцтва згаданыя краіны накіравалі недастатковых рангам прадстаўнікоў.
Таксама Міністэрства замежных спраў Кітая выклікала амбасадараў краін Балтыі позна ноччу. Краіны Балтыі не прынялі ўдзелу ў кірмашы «17 + 1» ў Нінбо.
аз