Украінцы не давяраюць расійскім СМІ, а таксама ўкраінскім палітыкам і чыноўнікам. Такія высновы можна зрабіць з сацыялагічнага даследавання, праведзенага Кіеўскім навукова -даследчым інстытутам «Цэнтр Разумкова». Паводле апытання, 79 працэнтаў украінцаў не вераць расійскім СМІ, а 45 працэнтаў – таксама ўкраінскім.
Аналагічна высокі (76 працэнтаў) недавер апытаныя выяўляюць у дачыненні да ўкраінскіх урадавых чыноўнікаў. 75 працэнтаў украінцаў не вераць таксама ўкраінскім дэпутатам.
Даследаванні паказалі, што больш за 70 працэнтаў апытаных не давяраюць судом, ураду, палітычным партыям, банкам, а таксама антыкарупцыйным інстытутам.
У сваю чаргу найбольшым даверам украінцаў карыстаецца армія, Праваслаўная царква і валанцёрскія арганізацыі.
аз