Беларуская Служба

Працаўнік брытанскага пасольства ў Берліне арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы

11.08.2021 15:45
Мяркуецца, што ён павінен быў працаваць у расійскай выведцы прынамсі з лістапада 2020 года.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкая паліцыя арыштавала працаўніка пасольства Вялікабрытаніі ў Берліне па падазрэнні ў перадачы дакументаў расійскай выведцы, паведаміла ў сераду пракуратура Германіі.

Мужчына падазраецца ў актыўнасці ў спецслужбах. Ён павінен быў працаваць у расійскай выведцы прынамсі з лістапада 2020 года. Прынамсі, аднойчы мужчына дасылаў матэрыялы, якія ён атрымаў у сваёй працы, – піша штодзённік «Die Welt» у сераду. Невядома, колькі грошай ён атрымаў за паслугі.

У аўторак чыноўнікі Федэральнага ўпраўлення крымінальнай паліцыі затрымалі падазраванага ў Патсдаме недалёка ад Берліна. У доме і на працоўным месцы мужчыны прайшлі ператрусы.

Пракуратура паведаміла, што арышт стаў вынікам сумеснага расследавання ўладаў Германіі і Вялікабрытаніі.

ав

Еўрасаюз рыхтуецца да чарговай хвалі міграцыі

10.08.2021 16:38
Чарговай крыніцай нестабільнасці, якая накручвае хвалю міграцыі, з’яўляецца Афганістан.