Беларуская Служба

Летась палякі апынуліся на трэцім месцы сярод замежных турыстаў у Венгрыі

13.08.2021 17:32
Палякам асабліва падабаецца Балатон, Дэбрэцэн на мяжы з Румыніяй, а таксама горы Бук і Матра на паўночным усходзе краіны.
БудапештAutorstwa Marc Ryckaert (MJJR) - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7991624

Палякі занялі трэцяе месца сярод замежных турыстаў у Венгрыі ў 2020 годзе, паведаміла Венгерскае турыстычнае агенцтва. У мінулым годзе найбольшая колькасць замежных турыстаў прыехала ў Венгрыю з Германіі і Аўстрыі.
У сваю чаргу за першыя 7 месяцаў бягучага года ў Венгрыю прыехала 39 тысяч гасцей з Польшчы, якія правялі ў мясцовых гасцініцах агулам 116 начэй.

Палякам асабліва падабаецца Балатон, Дэбрэцэн на мяжы з Румыніяй і ваколіца, а таксама горы Бук і Матра на паўночным усходзе краіны.

Сёлета найбольшай папулярнасцю сярод венгерскіх гарадоў карысталіся Будапешт, курорт Хайдушобасла на ўсходзе краіны, Шыёфак на возеры Балатон і Эгер, размешчаны паміж гарамі Матра і Букавымi.

У 2020 годзе 60% польскіх турыстаў, гэта былі асобы ва ўзросце 18-44 гадоў і 20% – ва ўзросце да 18 гадоў. Большасць з іх прыехалі з поўдня Польшчы, а таксама з гарадоў Варшава і Кракаў.

аз