Беларуская Служба

Грузіны хочуць у НАТА

14.08.2021 15:41
74% грузінаў выступаюць за далучэнне да НАТА.
Gruzja panorama Starego Miasta w Tibilisi
Gruzja panorama Starego Miasta w Tibilisi shutterstock/monticello

Сярод насельніцтва Грузіі колькасць прыхільнікаў далучэння краіны да НАТА і ЕЗ па-ранейшаму высокая. Так, па выніках даследавання няўрадавай амерыканскай арганізацыі NDI, 76% апытаных падтрымліваюць інтэграцыю Грузіі ў ЕЗ, 11% – супраць, а 13% не вызначыліся з меркаваннем па гэтым пытанні. Што тычыцца інтэграцыі ў НАТА, 74% рэспандэнтаў NDI выступаюць – за, 11% – супраць, а 14% – не змаглі адказаць.

Такія вынікі чарговага сацыялагічнага апытання, праведзенага ў Грузіі ў перыяд 13-25 ліпеня амерыканскай няўрадавай арганізацыяй – Нацыянальна-дэмакратычны інстытут (NDI). Характэрна, што ў апытанні NDI прынялі ўдзел 2016 чалавек. Статыстычная хібнасць апытання складае 1.3%.

golosameriki.com/эж


Прэзідэнт Польшчы: Варшава падтрымлівае еўраатлантычныя памкненні Грузіі

27.05.2021 17:38
Анджэй Дуда выказаў надзею, што ўжо неўзабаве будуць абвешчаныя канкрэтныя даты і працэдурныя дзеянні, якія наблізяць Грузію да НАТА і Еўрапейскага саюзу.

Украіна, Грузія і Малдова пацвердзілі памкненне ўвайсці ў ЕЗ

20.07.2021 13:11
«У нашых краін ёсць шмат агульнага, але галоўнае – мы не хочам вяртацца ў мінулае».