У Кот -дʼІвуары быў выяўлены першы за 25 гадоў выпадак віруса Эбола, заявіў у суботу міністр аховы здароўя краіны. Пʼер Дзімба сказаў, што гэта «ізаляваны і імпартны» выпадак. Гаворка ідзе пра 18-гадовую жанчыну, якая прыбыла ў Абіджан 12 сакавіка з суседняй Гвінеі. «У пацыенткі паднялася тэмпература і яна была дастаўленая ў шпіталь», – дадаў Дзімба. Неадкладна пачалася вакцынацыя ўсіх людзей, якія мелі або маглі мець кантакт з хворай.
У Гвінеі амаль два месяцы таму было абвешчана аб заканчэнні эпідэміі ліхаманкі Эбола. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ацаніла апошні выпадак як «надзвычай трывожны«.
У 2013-2016 гадах у Гвінеі дайшло да ўспышкі эпідэміі Эболы, у выніку якой памерлі больш за 2,5 тысячы чалавек. У гэтым годзе зноў фіксаваўся рост захворванняў, які, паводле афіцыйных дадзеных, спыніўся 19 чэрвеня.
З моманту выяўлення і ідэнтыфікацыі ў 1976 годзе, вірус Эбола забіў больш за 11 тысяч чалавек ва ўсім свеце.
PAP/аз