Беларуская Служба

Улады Літвы дзякуюць Польшчы за дапамогу ў эвакуацыі літоўскіх паплечнікаў з Афганістана

25.08.2021 12:33
У Вільні прызямліўся самалёт з 50 афганцамі, у эвакуацыі якіх з Афганістана дапамагала Польшча.
K     i      .
Kіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс i міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатэйце.PAP/EPA/VALDA KALNINA

Раніцай у Вільні прызямліўся самалёт з 50 афганцамі, у эвакуацыі якіх з Афганістана дапамагала Польшча. Як паведаміў раней намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач, Літва папрасіла ў Польшчы дапамогі ў эвакуацыі сваіх афганскіх паплечнікаў. Усяго ў Вільню прыляцелі чатырнаццаць перакладчыкаў і іх сем'і.

«Мы асабліва ўдзячныя Польшчы, а таксама нашым іншым партнёрам і дыпламатам, якія дапамаглі дамовіцца з іншымі краінамі», – сказаў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

Міністр абароны Арвідас Анушаўскас паведаміў, што афганцы, якія прыляцелі ў Літву, атрымаюць там прытулак. Ён таксама дадаў, што ў бліжэйшыя дні Літва хоча эвакуяваць яшчэ амаль 150 чалавек, якія супрацоўнічалі з літоўскімі жаўнерамі ў Афганістане.

Учора міністр Марцін Пшыдач заявіў, што дапамогі ў эвакуацыі прасілі таксама Эстонія, Латвія, Харватыя і Грэцыя. На яго думку, гэта доказ даверу, якім карыстаецца Польшча на міжнароднай арэне.

IAR/аз

Польскія гуманітарныя арганізацыі арганізоўваюць дапамогу Афганістану

20.08.2021 19:27
Перамога талібаў і захоп імі ўлады прычыніліся да спынення многіх міжнародных праграмаў дапамогі ў краіне.

Прэм’ер Маравецкі: Польшча будзе адказваць за эвакуацыю трохсот грамадзян Афганістана

20.08.2021 14:31
Кіраўнік польскага ўрада паразмаўляў па гэтай справе з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.