Беларуская Служба

КНДР магла зноў запусціць атамны рэактар у Ёнбене

30.08.2021 10:06
Зараз МАГАТЭ назірае за Паўночнай Карэяй у асноўным з дапамогай спадарожнікавых здымкаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар Image by Alex_Berlin from Pixabay/CC0

КНДР магла зноў запусціць свой эксперыментальны ядзерны рэактар у навукова-даследчым цэнтры ў Ёнбене. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у нядзелю, 29 жніўня, гадавой справаздачы Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ).

«З пачатку ліпеня 2021 года з'явіліся адпаведныя прыкметы, уключаючы скід астуджальнай вады, спалучаны з працай рэактара», – адзначаецца ў дакладзе. «Гэтыя апошнія прыкметы выклікаюць глыбокую трывогу», – гаворыцца ў ім далей.

Пра тое, што зафіксаваныя першыя магчымыя ўказанні на перазапуск, у МАГАТЭ казалі яшчэ ў чэрвені, нагадала агенцтва Reuters. На думку экспертаў, рэактар можа выкарыстоўвацца для выпрацоўкі з адпрацаванага паліва зброевага плутонію.

У МАГАТЭ няма прамога спосабу кантраляваць ядзерную дзейнасць Паўночнай Карэі з тых часоў, як улады ў Пхеньяне выслалі з КНДР інспектараў агенцтва ў 2009 годзе. Зараз МАГАТЭ назірае за Паўночнай Карэяй у асноўным з дапамогай спадарожнікавых здымкаў.

У цэнтры Ёнбен размешчаны завод па ўзбагачэнні ўрану і рэактар магутнасцю 5 МВт. Паводле ацэнкі экспертаў, за адзін год у ім можна атрымаць плутоній, колькасць якога будзе дастаткова для вырабу некалькіх ядзерных зарадаў. Рэактар пачалі дэмантаваць у 2007 годзе ў адпаведнасці з дамовамі прадстаўнікоў «шасцёркі» (Расіі, Кітая, ЗША, Японіі, КНДР і Паўднёвай Карэі) аб прадстаўленні Паўночнай Карэі эканамічнай дапамогі ў абмен на згортванне яе ядзерных праграмаў.

dw/эж

Паўночная Карэя запусціла дзве ракеты

02.03.2020 12:59
Улады Паўночнай Карэі патрабуюць адмены накладзеных на яе міжнародных эканамічных санкцыяў і прыпынення ўсіх сумесных ваенных вучэнняў ЗША і Рэспублкі Карэі. 

Улады Паўночнай Карэі пагражаюць накіраваць войскі ў дэмілітарызаваную зону каля мяжы з Паўднёвай Карэяй

16.06.2020 15:53
У аўторак Паўночная Карэя ўзарвала офіс для сувязі з Паўднёвай Карэяй у Кэсон. 

КНДР распускае самую вялікую ў свеце армію

13.04.2021 12:06
У Паўночнай Карэі бракуе харчавання ды рук да працы.

Сястра Кім Чэн Ына перасцерагае Сеул ад ўмешвання ва ўнутраныя справы КНДР

02.05.2021 14:42
Адносіны між Паўночнай і Паўднёвай Карэямі абвастраюцца.

КНДР прызналася ў выкарыстанні працы дзяцей на шахтах і ў калгасах

30.05.2021 16:47
За апошнія дні ў паўночнакарэйскіх СМІ двойчы публікаваліся артыкулы, якія праслаўляюць працу сірот на карысць дзяржавы.