Беларуская Служба

Польшча прыме на тры месяцы паўтысячы афганцаў

03.09.2021 15:32
Пяцьдзясят чалавек з гэтай групы застануцца ў Польшчы, астатнія цягам трох месяцаў паедуць у краіны прызначэння.
Ewakuacja z Afganistanu
Ewakuacja z AfganistanuPAP/Marcin Obara

Кіраўнік канцылярыі прэм'ер Польшчы Міхаіл Дворчык заявіў, што ў рамках салідарнасці па НАТА польскае войска прыме 500 афганцаў на тэрмін да трох месяцаў. Гэта людзі, якія ў Афганістане супрацоўнічалі з Паўночнаатлантычным альянсам на працягу апошніх дваццаці гадоў.

Як заявіў Міхал Дворчык, пяцьдзясят чалавек з гэтай групы застануцца ў Польшчы, астатнія цягам трох месяцаў паедуць у краіны прызначэння:

-Сёння прылятае першая група ў Познань. Пазней прылятуць чарговыя групы, якія будуць размешчаны ў Познані і Любліне. Некаторыя з іх прыязджаюць разам з семʼямі.

Група, якая прылятае 3 верасня налічвае каля 250 чалавек. Яны прыляцяць з базы ў нямецкім Рамштайне.

Польшча брала ўдзел у эвакуацыі з Афганістана, у рамках якой, як паведамляе МЗС, было арганізавана ў агульнай складанасці 52 вайсковыя і 15 грамадзянскіх рэйсаў. Агулам палякі вывезлі з Афганістану 1232 чалавекі.

iar/эж

Ці вернецца цемрашальства, якое назіралася ў Афганістане пад уладай талібаў?

27.08.2021 14:51
Тэматыцы Афганістану ў першы перыяд улады талібаў былі прысвечаны надоечы паказ і дыскусія ў Беларускім доме ў Варшаве.

Афганістан, які 20 гадоў будаваў дэмакратыю, рухнуў за дзесяць дзён

27.08.2021 19:12
Талібы чакалі перамогі і гадамі рыхтаваліся на гэта.