Беларуская Служба

У 20-ю гадавіну тэрактаў 11 верасня 2001 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае ўсе тры месцы тэрактаў

05.09.2021 09:39
Джо Байдэн падпісаў у пятніцу распараджэнне аб пераглядзе, рассакрэчванні і раскрыцці дзяржаўных дакументаў, звязаных з тэрактамі.
Джо БайдэнPAP/EPA/JIM LO SCALZO

У 20-ю гадавіну тэрактаў 11 верасня 2001 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведае ўсе тры месцы тэрактаў, паведаміў Белы дом у суботу.

Прэзідэнт і першая лэдзі Джыл Байдэн прыбудуць у Нью-Ёрк, дзе два самалёты ўрэзаліся і разбурылі вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра. Там загінулі 2753 чалавекі.

Амерыканскі лідар і яго жонка таксама наведаюць Арлінгтан у штаце Вірджынія, дзе трэці самалёт упаў на Пентагон. Акрамя таго, яны прыбудуць у Шэнксвіл, штат Пенсільванія, дзе ў выніку сутычкі паміж пасажырамі і тэрарыстамі разбіўся чацвёрты самалёт, які, верагодна, накіроўваўся ў Капітолій або Белы дом.

Джо Байдэн падпісаў у пятніцу распараджэнне аб пераглядзе, рассакрэчванні і раскрыцці дзяржаўных дакументаў, звязаных з тэрактамі. Ён падкрэсліў, што выконвае абяцанні выбарчай кампаніі па забеспячэнні празрыстасці рассакрэчвання сабраных матэрыялаў.

ав