Беларуская Служба

Група экспертаў НАТА па супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам распачала місію ў Літве

08.09.2021 11:18
На думку міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса, прыезд экспертаў паказвае, што хаўруснікі адказна ацэньваюць «геапалітычны кантэкст Літвы і рыхтуюцца да патэнцыйных інцыдэнтаў».
Granica litewsko-białoruska
Granica litewsko-białoruskashutterstock/Karolis Kavolelis

У Літве пачала працаваць місія экспертаў НАТА па супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам. Эксперты блоку НАТА прыбылі па просьбе літоўскіх уладаў. Фінансавую дапамогу Вільні таксама ў памеры паўмільёна еўра дзеля барацьбы з нелегальнай міграцыі вылучыла Чэхія.

Цягам наступных двух тыдняў эксперты павінны прааналізаваць сітуацыю, звязаную з гібрыднай агрэсіяй, – паведамілі ў Міністэрстве абароны Літвы. Пасля, Літве і Паўночнаатлантычнаму альянсу ў цэлым, будуць прадстаўлены рэкамендацыі па эфектыўнай барацьбе з такой пагрозай.

Кіраўнік групы натаўскіх экспертаў падкрэсліў, што гэта канкрэтны сігнал падтрымцы Літвы і дэманстрацыя салідарнасці з боку блока. Ён дадаў, што НАТА сочыць за сітуацыяй на літоўска-беларускай мяжы. Гэтая сітуацыя таксама аказвае ціск на іншых саюзнікаў, а менавіта на Латвію і Польшчу.

На думку міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса, прыезд экспертаў паказвае, што хаўруснікі адказна ацэньваюць «геапалітычны кантэкст Літвы і рыхтуюцца да патэнцыйных інцыдэнтаў».

iar/эж

МУС Літвы: Плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдная атака на Еўразвяз

12.07.2021 18:40
Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась.

Краіны ЕС гатовы ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі

01.09.2021 09:31
Падчас сустрэчы, датычнай міграцыі ў Еўропе, закраналася таксама тэма Беларусі.

Кіраўнік МЗС: Польшча працягне рашучыя дзеянні па абароне ўсходняй мяжы

08.09.2021 09:15
Збігнеў Раў удакладніў, што ўвядзенне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю было прадыктавана непрадказальнасцю сітуацыі.