Беларуская Служба

МУС Літвы: Плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдная атака на Еўразвяз

12.07.2021 18:40
Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась.
Litewscy żołnierze zabezpieczają granicę z Białorusią
Litewscy żołnierze zabezpieczają granicę z BiałorusiąLithuanian_MoD/Twitter

Міністр унутраных спраў Літвы заявіла, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў у гібрыднай вайне з Еўрапейскім Звязам. Агне Білатаце сказала пра гэта на сумесным пасяджэнні Камісіі замежных спраў і грамадзянскіх свабод Еўрапейскага парламента. На пасяджэнні абмяркоўвалася пытанне імклівага павелічэння плыні нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Літоўскі міністр сказала, што гэта частка гібрыднай вайны супраць Літвы, якая актыўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасць абараняе правы чалавека ў Літве і дае прытулак беларусам, якія пераследуюцца з палітычных меркаванняў, але гэта таксама вайна супраць ЕЗ і заходніх дэмакратый, лічыць Агне Білатайце:

-Міграцыя з'яўляецца інструментам у гэтай гібрыднай вайне. На жаль, людзі інструментальна эксплуатуюцца рэжымам Лукашэнкі.

Падчас свайго выступу ў Еўрапарламенце кіраўнік літоўскага МУС паказала слайды ў пацверджанне сваіх слоў, што за міграцыйны крызіс адпавядаюць беларускія ўлады. Яна распавяла аб рэгулярных авіяпералётах, у прыватнасці, з Турцыі і Ірака ў Мінск з сотнямі мігрантаў на бартах з квіткамі ў адзін бок. Яна таксама паказала дакументы па авіярэйсах, якія выдавала адно з турыстычных агенцтваў, звязаных з атачэннем Лукашэнкі.

У літоўскі парламент унесены праект рэзалюцыі з прызнаннем росту незаконнай міграцыі з Беларусі гібрыднай агрэсіяй. У дакуменце ёсць палажэнне аб тым, каб мігрантаў прызнаваць актыўнымі ўдзельнікамі гэтай атакі.

Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась. За апошнія суткі на мяжы літоўска-беларускай мяжы перахапілі чарговых 60 уцекачоў.

iar/эж

Літва запатрабуе санкцый ЕС супраць Беларусі за спрыянне міграцыйнаму крызісу

12.07.2021 09:59
З-за наплыву нелегальных імігрантаў з Беларусі Літва некалькі дзён таму абвясціла надзвычайнае становішча і абвінаваціла Мінск у гібрыднай вайне.

Польшча будзе падтрымліваць Літву ў сувязі з прытокам нелегальных імігрантаў праз Беларусь

12.07.2021 12:35
Гэтае пытанне было было ўзнята на сустрэчы прэзідэнтаў Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуды.

Frontex накіруе больш сіл на мяжу з Беларуссю

12.07.2021 17:03
Літва таксама папрасіла ў Еўрапейскага агенцтва пагранічнай і берагавой аховы 30 машын, два верталёты і аўтамабіль тэрмавізіі.

Польшча даставіць у Літву ваенныя намёты з абсталяваннем

12.07.2021 18:43
Гэта паспрыяе барацьбе з нелегальнай іміграцыяй з Беларусі.