Місія накіраваная на збор дадатковай інфармацыі пра эканамічныя падзеі ў Беларусі і дзеянні ўладаў супраць наступстваў "каранакрызіса", паведамляе Reuters.
Віртуальная місія пачынаецца на фоне занепакоенасці з нагоды вылучэння ўладам Беларусі спецыяльных правоў пазыкі на суму больш за 900 млн долараў.
Фонд пачне маніторынг ўжо 13 верасня.
Нагадаем, у пачатку жніўня Міжнародны валютны фонд прыняў рашэнне падтрымаць краіны пасля няпростага для эканомік перыяду і вылучыць сродкі ў суме, эквівалентнай 650 млрд долараў. Кожнай краіне — члену Фонда належыць доля з адмысловага рэзервовага актыву SDR (Special Drawing Rights) у залежнасці ад квоты ў МВФ. Для Беларусі гэта 923 мільёны долараў.
вх