Беларуская Служба

ФБР апублікавала дакументы, датычныя замахаў 11.09.2001 г, якія загадаў рассакрэціць Байдэн

12.09.2021 14:04
У дакуменце няма доказаў, што высокапастаўленыя прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі былі датычныя да тэракту.
-,  11.09.2001 .  ,     3 .
Нью-Ёрк, дзе 11.09.2001 г. здарыліся тэракты, у якіх загінула амаль 3 тыс. чалавекфота: Pixabay.com/VidoFotografia

Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) ЗША апублікавала першы дакумент з серыі матэрыялаў аб тэрактах 11 верасня 2001 года, якія раней загадаў рассакрэціць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

16-старонкавы дакумент датаваны 4 красавіка 2016 года. Як піша Associated Press, дакумент змяшчае кароткі выклад допыту чалавека, які часта меў зносіны з грамадзянамі Саудаўскай Аравіі ў ЗША, што падтрымлівалі першых удзельнікаў тэракту. Допыт правялі ў 2015 годзе.

У дакуменце падрабязна апісаны кантакты тэрарыстаў з саудаўскімі саўдзельнікамі ў ЗША, але няма доказаў таго, што высокапастаўленыя прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі былі датычныя да тэракту.

У пасольстве Саудаўскай Аравіі ў ЗША раней віталі рассакрэчванне дакументаў па тэрактаў 11 верасня, каб «раз і назаўжды пакласці канец неабгрунтаваным абвінавачванням у адрас каралеўства». У пасольстве называлі «катэгарычна ілжывымі» любыя сцвярджэнні аб датычнасці Саудаўскай Аравіі да тэрактаў.

15 з 19 тэрарыстаў, якія ўчынілі тэракты 11 верасня 2001 года, былі грамадзянамі Саудаўскай Аравіі. Каралеўства адмаўляецца прызнаць сваю адказнасць за тэракты.

Meduza.io/нг

11 верасня 2001 адбыўся самы жудасны тэракт у гісторыі свету

11.09.2021 09:11
Чаму адбыўся гэты тэракт? Якія недахопы сістэмы бяспекі ЗША ён выявіў?

Кіраўнік MI5: перамога талібаў натхніць тэрарыстаў

11.09.2021 09:33
Пераход Афганістана пад кантроль талібаў (рух прызнаны тэрарыстычным і забаронены ў шэрагу краін) можа заахвоціць тэрарыстаў у Злучаным Каралеўстве, лічыць кіраўнік брытанскай контрвыведкі MI5 Кен Макаллум.