Беларуская Служба

У Венгрыі былі затрыманыя палякі, якіх падазраюць у кантрабандзе людзей

14.09.2021 15:16
Падазраецца, што яны хацелі нелегальна перавесці мігрантаў на Захад.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jhusemannde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у Кечкемеце ў цэнтральнай Венгрыі пастанавіў аб арышце тэрмінам на два месяцы дваіх палякаў, затрыманых падчас перавозкі на аўтамабілі дваіх мігрантаў.

Палякі ва ўзросце 24 і 25 гадоў былі затрыманыя 10 верасня ў горадзе Байя на Дунаі. Падазраецца, што яны хацелі нелегальна перавесці мігрантаў на Захад.

Суд вырашыў арыштаваць мужчын, каб яны не мяшалі ў следстве.

PAP/аз