Беларуская Служба

У Расіі амаль 49% працэнтаў галасоў атрымала «Адзіная Расія»

21.09.2021 11:01
Незалежныя СМІ і аналітыкі не вераць у праўдзівасць вынікаў.
.
У. ПуцінPAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / KREMLIN POOL/ SPUTNIK

Пасля падліку ўсіх галасоў на парламенцкіх выбарах у Расіі кіруючая партыя «Адзіная Расія» атрымала 49,82% – абвясціў у аўторак Цэнтрвыбаркам. Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) атрымала 18,93% галасоў.

7,55%, паводле дадзеных ЦВК, атрымала Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі (ЛДПР) на чале з Уладзімірам Жырыноўскім. Партыя «Справядлівая Расія за праўду» атрымала 7,46%. Партыя «Новыя людзі» перавысіла выбарчы парог у пяць працэнтаў з 5,32%.

«Адзіная Расія» атрымлівае канстытуцыйную большасць у Думе, гэта значыць больш за 300 месцаў у палаце. Незалежныя СМІ і аналітыкі не вераць у праўдзівасць вынікаў.

ав

Эксперт пра парламенцкія выбары ў Расіі: Галасавання нельга назваць выбарамі

20.09.2021 10:16
Ужо на этапе складання выбарчых спісаў нельга было казаць пра магчымасць рэальнага выбару, лічыць Адам Эберхардт.