Беларуская Служба

Літва раіць сваім грамадзянам адмовіцца да папулярных кітайскіх смартфонаў

23.09.2021 14:28
Паводле літоўскіх уладаў, праграмнае забеспячэнне гэтых смартфонаў прадугледжвае функцыю цэнзуры.
        .
Літва раіць сваім грамадзянам адмовіцца да папулярных кітайскіх смартфонаў.PAP/EPA/ALEX PLAVEVSKI

Літва раіць жыхарам пазбягаць пакупкі папулярных кітайскіх смартфонаў. Паводле Вільні, апараты могуць мець функцыі цэнзуры і назірання. Гаворка ідзе пра смартфоны, якія могуць абслугоўваць сетку 5G.

Міністэрства абароны Літвы паведамляе, што праграмнае забеспячэнне папулярных кітайскіх тэлефонаў, даступных у Еўропе, мае магчымасць выяўлення і цэнзуры некалькі сотняў тэрмінаў. Сярод іх такія словы-ключы, як «Няхай жыве незалежнасць Тайваня«, «Голас Амерыкі» або «Вольны Тыбет».

Даследаванні адной мадэлі кітайскіх смартфонаў, праведзеныя Нацыянальным цэнтрам кібербяспекі Літвы, паказалі, што такая магчымасць у праграмным забеспячэнні кітайскіх апаратаў у Еўрапейскім Саюзе была адключаная, але можна яе запусціць дыстанцыйна ў любым месцы і часе.

Міністэрства абароны кажа, што лепшым рашэннем для жыхароў Літвы будзе не купляць кітайскіх прыладаў і пазбавіцца ад тых, якімі яны ўжо карыстаюцца.

Нагадваем, адносіны Літвы з Кітаем абвастрыліся пасля таго, як у Вільні было адкрытае дыпламатычнае прадстаўніцтва са словам «Тайвань» у назве. У жніўні Кітай адклікаў свайго пасла ў Літве і запатрабаваў ад уладаў Вільні адклікаць свайго дыпламата ў Пекіне.

IAR/аз