Беларуская Служба

Талібан часова прыме «прагрэсіўную» Канстытуцыю 1964 года, але ўнясе ў яе папраўкі

01.10.2021 14:11
Канстытуцыя 1964 года ўпершыню дала афганскім жанчынам права голасу і магчымасць больш актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны.
W ocenie sekretarza generalnego ONZ, dialog z taibami może ocalić Afganistan przed katastrofąhumanitarną
W ocenie sekretarza generalnego ONZ, dialog z taibami może ocalić Afganistan przed katastrofą humanitarnąPAP/EPA/STRINGER

Талібан заявіў, што часова прыме Канстытуцыю 1964 года, якая дала жанчынам права голасу, але ліквідуе з яе ўсе элементы, якія не адпавядаюць ідэалогіі руху.

Прызначаны Талібанам выконваючы абавязкі міністра юстыцыі Мавлаві Абдул Хакім Шарыа выступіў з заявай, у якой гаворыцца, што талібы плануюць прыняць Канстытуцыю, якая выкарыстоўвалася ў непрацяглы перыяд росквіту дэмакратыі ў Афганістане, але толькі часова і з папраўкамі.

«Ісламскі эмірат часова прыме Канстытуцыю часоў былога караля Мухамеда Захір-шаха», – заявіў ён.

Пры гэтым міністр дадаў, што ўсе палажэнні, якія Талібы палічаць супярэчнымі законам шарыяту і прынцыпам ісламскага эмірата, будуць вынятыя з тэксту.

Амаль шэсць дзесяцігоддзяў таму, да таго, як сусветныя звышдзяржавы ўмяшаліся ў сітуацыю ў краіне, у Афганістане на некаторы час усталявалася канстытуцыйная манархія на чале з каралём Мухамедам Захір-шахам. Кароль ратыфікаваў Канстытуцыю праз год пасля прыходу да ўлады ў 1963 годзе, паклаўшы пачатак парламенцкай дэмакратыі, якая пратрымалася амаль дзесяць гадоў, а ў 1973 годзе ён быў скінуты.

Канстытуцыя 1964 года ўпершыню дала афганскім жанчынам права голасу і магчымасць больш актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны.

golosameriki.com/эж


У Кабуле прайшла жаночая акцыя ў падтрымку «Талібану»

11.09.2021 19:06
Удзельніцы акцыі выйшлі на вуліцу ў цалкам закрытай вопратцы, з лозунгамі на англійскай мове і ў атачэнні ўзброеных баевікоў.

Кітай выступае за адмену міжнародных санкцыяў супраць Афганістана

23.09.2021 11:29
У тым ліку кітайцы прапануюць разблакаваць і прадаставіць афганцам замарожаныя замежныя рэзервы краіны.