Беларуская Служба

РФ распачала транзіту газу ў Вугоршчыну, абыходзячы Украіну

01.10.2021 16:11
І Нямеччына, і ЗША заяўлялі пра гатовасць адрэагаваць у выпадку выкарыстання Расіяй транзіту газу ў якасці «Газпрама», якая з'яўляецца аператарам газаправода «Паўночная
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneKonstantin Lenkov/Shutterstock

«Расія выкарыстоўвае газ як зброю, таму ў дачыненні да кампаній, звязаных з «Газпрамам», павінны быць уведзеныя санкцыі», так, кіраўнік украінскага канцэрна «Нафтагаз» пракаментаваў прыпыненне транзіту расійскага газу ў Вугоршчыну праз тэрыторыю Украіны. У мінулы панядзелак Венгрыя і Расія падпісалі кантракт на больш чым 10-летнія пастаўкі газу ў абыход Украіны. У пятніцу, 1 кастрычніка Расія прыпыніла пастаўкі газу праз Украіну ў Вугоршчыну.

Юрый Вітрэнка напісаў, што Крэмль прыпыніў пастаўкі газу праз Украіну ў Венгрыю, нягледзячы на забраніраваныя магутнасці для транзіту. Кіраўнік «Нафтагаза» ацаніў, што прыпыненне транзіту стварае велізарную пагрозу для Украіны і Еўропы. Кіеў звернецца ў Еўрапейскую камісію з просьбай ацаніць, ці адпавядае расійска-вугорскі дагавор еўрапейскаму энергетычнаму заканадаўству. Гэта выклікала вострую рэакцыю Будапешта, які абвінаваціў Кіеў у спробе парушэння суверэнітэту.

Пры гэтым украінскі чыноўнік нагадаў, што і Нямеччына, і ЗША заяўлялі пра гатовасць адрэагаваць у выпадку выкарыстання Расіяй транзіту газу ў якасці «Газпрама», якая з'яўляецца аператарам газаправода «Паўночная плынь-2».

iar/эж

Ангела Мэркель у Варшаве абмяркуе Паўночны паток 2

10.09.2021 16:27
Адметна, што падчас візіту Ангелы Мэркель у Варшаву яе сустрэча з прэзідэнтам Польшчы не запланаваная.

Еўрапейская камісія бездапаможная перад Nordstream 2

23.09.2021 13:36
«У нас няма сіл яго спыніць», заяўляюць чыноўнікі з Бруселю.