Нямецкае выданне Welt am Sonntag са спасылкай на дакументы EEAS (Еўрапейская служба знешніх сувязяў) паведамляе, што з-за напружанасці паміж Кіевам і Масквой у ЕС разглядаюць магчымасць фарміравання незалежнай ваеннай вучэбнай місіі пад назвай "Ваенная кансультатыўная і навучальная місія ЕС ва Украіне" (EUATM).
Дакумент Еўрапейскай службы знешніх сувязяў прадугледжвае, што стварэнне такой місіі стане знакам салідарнасці з Украінай ва ўмовах ваеннай актыўнасці Расіі каля ўкраінскіх межаў і на акупаваных тэрыторыях.
Як высветлілі нямецкія журналісты, на стварэнні ваеннай місіі настойваюць Літва, Латвія, Эстонія, а таксама Польшча, Румынія і Славакія. Акрамя таго, такую пазіцыю падтрымліваюць Швецыя і Фінляндыя.
Акрамя варыянту стварэння ваеннай місіі, ЕС разглядае шэраг іншых спосабаў узмацніць ваенны патэнцыял Узброеных сілаў Украіны. Сярод іх — пашырэнне кансультатыўнай місіі ЕС па рэформе сектара грамадзянскай бяспекі Украіны, якая дзейнічае з 2014 года.
Расія і Беларусь у верасні правялі сумесныя маштабныя ваенныя вучэнні, у тым ліку каля ўкраінскіх межаў. Пасля завяршэння вучэнняў "Захад-2021" украінскае камандаванне не фіксуе масавага вяртання ваенных РФ ў месцы пастаяннай дыслакацыі — Масква пакінула паблізу з мяжой Украіны шматлікія вайсковыя батальёны.
Паводле "Украінскай праўды" / вх