Беларуская Служба

Рэйтынг падтрымкі Джо Байдэна скарачаецца

12.10.2021 17:32
У сярэднім 49,2% выбаршчыкаў заявілі пра тое, што яны не ўхваляюць працу Байдэна на пасадзе прэзідэнта
Joe Biden
Joe BidenPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Амаль праз дзевяць месяцаў пасля ўступлення на пасаду амерыканцы выказваюць незадаволенасць прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

У ходзе серыі агульнанацыянальных апытанняў, праведзеных на мінулым тыдні, у сярэднім 49,2% выбаршчыкаў заявілі пра тое, што яны не ўхваляюць працу Байдэна на пасадзе прэзідэнта, у той час як 44,5% задаволеныя ім. Такія дадзеныя прыводзіць сацыялагічны сайт FiveThirtyEight. 

На думку аналітыкаў, зніжэнне рэйтынгу Байдэна асабліва прыкметна сярод незалежных выбаршчыкаў, якія дапамаглі яму перамагчы прэзідэнта Дональда Трампа ў барацьбе за Белы дом у мінулым годзе.

У ліпені, праз шэсць месяцаў пасля пачатку яго прэзідэнцтва колькасць задаволеных яго працай перавышала колькасць незадаволеных на 9 працэнтных пунктаў, але ўжо да канца жніўня меркаванні амерыканскіх выбаршчыкаў пра яго падзяліліся пароўну. З тых часоў рэйтынг Байдэна знізіўся яшчэ больш. Палітолагі прапануюць некалькі тлумачэнняў.

Гэты перыяд супаў з хаатычным вывадам амерыканскіх войскаў з Афганістану пасля 20-гадовай вайны, спрэчак у шэрагах Дэмакратычнай партыі і чарговай хвалі эпідэміі каранавіруса.

паводле golosameriki.com/эж

ЗША будуць працягваць удары ў адказ супраць «Ісламскай дзяржавы»

29.08.2021 08:32
«Я сказаў, што мы нанясем удар па групе, адказнай за напады на нашых жаўнераў і невінаватых мірных жыхароў у Кабуле, і мы гэта зрабілі», – заявіў Байдэн.